Текущее время: Сб дек 07, 2019 9:14 pm

Часовой пояс: UTC+02:00




Начать новую тему  Ответить на тему  [ 1 сообщение ] 
Автор Сообщение
 Заголовок сообщения: Юбілей Змітрака Бядулі
СообщениеДобавлено: Вт фев 28, 2006 9:16 am 
Паважанае спадарства,

я атрымаў ліст з вёскі Пасадзец Лагойскага раёна, што пад Мінскам. Пасадзец – радзіма класіка беларускай літаратуры Змітрака Бядулі (Самуіла Плаўніка), які не забываўся на сваё яўрэйскае паходжанне. У вясковай школе дзейнічае музей З. Бядулі, дзе адлюстравана і гісторыя яўрэяў колішняга мястэчка. Добрую памяць па сабе пакінуў, напрыклад, Яўсей Маісеевіч Шнітман, настаўнік рускай мовы і літаратуры, ранейшы дырэктар школы (загінуў у вайну). «Вельмі хочацца сустрэцца з роднымі, блізкімі, а магчыма і людзьмі, якія добра ведалі нашага земляка», – пішуць са школы. Неўзабаве там будуць адзначаць 120-гадовы юбілей З. Бядулі (1886-1941).

Калі хтосьці мае матэрыялы пра пісьменніка i/або пра яўрэяў мястэчка, які прыдаліся б для музея, калі ласка, напішыце на адрас: Сухадолец Таццяне Паўлаўне, а/с Пасадзец (школа), 223149, Лагойскі р-н, Мінская вобласць, Рэспубліка Беларусь. Акрамя таго, выхадцы з Пасадца і аматары творчасці Бядулі запрашаюцца на 120-гадовы юбілей З. Бядулі і 20-гадовы юбілей музея, які запланаваны на 6 мая 2006 г. Папярэдне трэба патэлефанаваць дырэктарцы школы Акуліч Галіне Пятроўне (службовы тэлефон 72-2-12) або загадчыцы музея спн. Сухадолец (службовы тэлефон 72-7-12, хатні 72-7-53). Калі тэлефанаваць з Мінска, то код будзе такі: 8-017-74.


Уважаемые господа,

я получил письмо из деревни Посадец Логойского района, что под Минском. Посадец – родина классика белорусской литературы Змитрока Бядули (Самуила Плавника), который не забывал о своём еврейском происхождении. В деревенской школе действует музей З. Бядули, где отражена и история евреев местечка. Добрую память о себе оставил, например, Евсей Моисеевич Шнитман, учитель русского языка и литературы, бывший директор школы (погиб в войну). «Очень хочется встретиться с родными, близкими, а возможно и людьми, которые хорошо знали нашего земляка», – пишут из школы. Скоро там будут отмечать 120-летний юбилей З. Бядули (1886-1941).

Если кто-то имеет материалы о писателе и/или о евреях местечка, которые подошли бы для музея, пожалуйста, напишите по адресу: Сухадолец Таццяне Паўлаўне, а/с Пасадзец (школа), 223149, Лагойскі р-н, Мінская вобласць, Рэспубліка Беларусь. Кроме того, выходцы из Посадца и ценители творчества Бядули приглашаются на 120-летний юбилей З. Бядули и 20-летний юбилей музея, который намечен на 6 мая 2006 г. Предварительно следует позвонить директору школы Акулич Галине Владимировне (служебный телефон 72-7-12) или заведующей музеем г-же Суходолец (служебный телефон 72-7-12, домашний 72-7-53). Если звонить из Минска, то телефонный код будет такой: 8-017-74.

З павагай,

Вольф Рубінчык,

Мінск, 28 лютага 2006 г.

rubinchyk@lycos.com


Вернуться к началу
   
Показать сообщения за:  Поле сортировки  
Начать новую тему  Ответить на тему  [ 1 сообщение ] 

Часовой пояс: UTC+02:00


Кто сейчас на конференции

Сейчас этот форум просматривают: нет зарегистрированных пользователей и 2 гостя


Вы не можете начинать темы
Вы не можете отвечать на сообщения
Вы не можете редактировать свои сообщения
Вы не можете удалять свои сообщения
Вы не можете добавлять вложения

Найти:
Перейти:  
Создано на основе phpBB® Forum Software © phpBB Limited
Русская поддержка phpBB